wd wp Пошук:

Упланд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Упланд (значэнні).

Упланд (шведск.: Uppland, літаральна «верхняя зямля») — гістарычная правінцыя на ўсходнім узбярэжжы Швецыі, непасрэдна на поўнач ад Стакгольма. Мяжуе з Сёдэрманландам, Вестманландам і Гестрыкландам, а таксама з возерам Меларэн і з Балтыйскім морам. На незаселеным востраве Меркет, які уваходзіць у склад Упланда, праходзіць мяжа з тэрыторыяй Аландскіх астравоў — аўтаномнай правінцыі ў складзе Фінляндыі. У наш час большая частка былога Упланда ўваходзіць у склад лена Упсала, некаторыя часткі — у склад ленаў Стакгольм, Вестманланд, Еўлеборг і Сёдэрманланд.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Швецыі
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Правінцыі Швецыі