Уо́лтэр Мэй (Walter May; 1912, Брайтан[1], Англія[2] — 2006, Масква, Расія[3]) — англійскі паэт, перакладчык на англійскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.
На працягу свайго жыцця змяніў шмат прафесіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатландыі працаваў дызайнерам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News»[1].
Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады з беларускай мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на англійскую мову анталогіі сучаснай беларускай паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў[1].
Неаднакротна быў у Мінску і Вязынцы[5].
«Над ціхай Вязынкай-ракой, |
Уолтэр Мэй (з вершаванага запісу ў кнізе наведвальнікаў музея Купалы ў Вязынцы ў перакладзе Я. Семяжона)[6] |
Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцвітанне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]