wd wp Пошук:

Універсітэт Сарбона

Універсітэт Сарбона (фр.: Sorbonne Université) — французская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка

Утвораны ў 2018 годзе ў выніку зліцця Універсітэта Парыж IV Сарбона і Універсітэта П’ера і Марыі Кюры разам з яшчэ некалькімі меншымі ўстановамі. Цяперашні статус універсітэт атрымаў у 2018 годзе, але вытокі ўстановы ўзыходзяць да 1257 года, калі Рабер дэ Сарбон заснаваў Сарбонскі каледж у рамках сярэдневяковага Парыжскага ўніверсітэта. Сёння гэта адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Еўропы і свету. Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта атрымалі больш за 30 Нобелеўскіх прэмій у розных галінах навукі.

Структура

Зноскі

  1. https://www.sorbonne-universite.fr/universite/chiffres-classements-et-rapports/chiffres-cles — 2019. Праверана 24 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1257 годзе