Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл (англ.: University of North Carolina at Chapel Hill) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Чапел-Хіл, штат Паўночная Караліна, ЗША. З’яўляецца галоўным кампусам у сістэме ўніверсітэтаў Паўночнай Караліны. Заснаваны ў 1789 годзе Генеральнай Асамблеяй штата як Універсітэт Паўночнай Караліны (University of North Carolina). З 1963 года вядомы пад цяперашняй назвай. У дадзены момант ва ўніверсітэце навучаецца каля 27000 студэнтаў. З’яўляецца самым старым грамадскім універсітэтам ЗША ў сістэме ўніверсітэтаў штатаў. Член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая існуе з 1900 года і якая аб’ядноўвае вядучыя даследчыя інстытуты ЗША.