wd wp Пошук:

Універсітэт Мікаласа Ромерыса

Універсітэт Мікаласа Ромерыса (літ.: Mykolo Romerio universitetas) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Вільнюсе. Носіць імя Міхала Піуса Ромера.

Агульная характарыстыка

28 кастрычніка 2004 года Сейм Літоўскай Рэспублікі зацвердзіў рэзалюцыю, на падставе якой Юрыдычны ўніверсітэт Літвы быў перайменаваны ва Універсітэт Мікаласа Ромерыса. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Сейм Літоўскай Рэспублікі. Органамі кіравання ўніверсітэта з’яўляюцца савет універсітэта, сенат універсітэта і рэктар універсітэта.

Універсітэт мае пяць факультэтаў: эканомікі і кіравання фінансамі, правазнаўства, палітыкі і менеджменту, сацыяльных тэхналогій, грамадскай бяспекі, а таксама бізнес- і медыя-школа.

Установа прапануе навучанне па больш чым 70 праграмах на ступень бакалаўра, магістра і доктара. Асноўныя напрамкі навучання: бізнес, камунікацыі, эканоміка, фінансы, гісторыя, менеджмент, інфарматыка, права, філалогія, філасофія, паліталогія, псіхалогія, дзяржаўнае кіраванне, грамадская бяспека, сацыялогія і сацыяльная дзейнасць. Сістэма адукацыі ВНУ пабудавана аналагічна вышэйшай адукацыі ў краінах Еўропы, заснаванаму на прынцыпах Балонскага працэсу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·2004 год у Літве
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Вільнюса
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта