wd wp Пошук:

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Банска-Бістрыцы.

Агульная характарыстыка

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы з’яўляецца класічным універсітэтам і пацвердзіў свой універсітэцкі статус у 2010 годзе. Ён з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Універсітэт названы ў гонар Мацея Бела, гісторыка, энцыклапедыста, філосафа, педагога, прапаведніка і асветніка першай паловы XVIII стагоддзя. Універсітэт прапануе класічны ўніверсітэцкі спектр адукацыйных праграм ва ўсіх трох узроўнях і формах навучання ў галіне педагагічных, сацыяльных, эканамічных, прававых, палітычных, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, у галіне міжнародных адносін, эканомікі і матэматыкі, а таксама рэалізуе англамоўныя і часткова франкамоўныя праграмы. Універсітэт развівае сумесныя навучальныя праграмы і кантакты з найбуйнейшымі замежнымі ўніверсітэтамі, дзе студэнты маюць магчымасць завяршыць частку свайго навучання.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Славакіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Банска-Бістрыца
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта