wd wp Пошук:

Улінец

Уліне́ц[1] — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Авута (басейн Дзісны).

Даўжыня ракі 14 км, 12 км з іх у Мёрскім раёне[2]. Плошча вадазбору 73 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Шаркаўшчынскім раёне каля вёскі Падліпкі, вусце ў Мёрскім раёне, прыкладна за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Завуцце. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні. У раку злева ўпадае пратока без назвы даўжынёй 4 км з возера Стрэчна[2].

Зноскі

  1. ЭПБ, 1986
  2. 1 2 Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мёрскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Дзісны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта