wd wp Пошук:

Ульянавіцкі сельсавет

Улья́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ульянавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Асінаўка, Бор-Казакоўшчына, Ганчарова, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Пашкова і Шалухі)[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Багданаўскага (18 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Замашанская, Замошша, Каміншчына, Кішуроўшчына, Малы Азярэцк, Малыя Ульянавічы, Мар’янава, Новае Сяло, Партызаны, Прыветак, Рудніца, Смалоўка, Сяргейкі, Уздорнікі і Ульянавічы) і Беліцкага (8 населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях»: вёскі Асінаўка, Гарнакі, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Сіманаўка і Шалухі) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сенненскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат