wd wp Пошук:

Ула Ліндквіст

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліндквіст.

Ула Ліндквіст (шведск.: Ulla Lindkvist; 30 жніўня 1939 — 6 жніўня 2015[2]) — шведская арыентыроўшчыца, першая чэмпіёнка свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні[3].

Біяграфія

Ула Ліндквіст з’яўляецца самай яскравай зоркай жаночага спартыўнага арыентавання пачатку 1960-х гадоў. У 1961 годзе была створана Міжнародная федэрацыя спартыўнага арыентавання і было вырашана праводзіць чэмпіянаты Еўропы. Першы чэмпіянат Еўропы прайшоў у верасні 1962 года ў Нарвегіі каля мястэчка Лётэн (нарв.: Løten). Першай чампіёнкай Еўропы сярод жанчын стала Ула Ліндквіст.[4]

Праз два гады, на другім чэмпіянаце Еўропы Ула Ліндквіст заняла трэццяе месца, саступіла толькі прадстаўніцы Швейцарыі Маргрыт Томэн і сваёй суайчынніцэ Ганне-Марыі Вальстэн.[4]

У 1965 годзе было вырашана пра змяненне чэмпіяната Еўропы ў чэмпіянат свету. На новым міжнародным турніры Ула зноў станавілася пераможцай — яна двойчы брала золата ў 1966 і ў 1968 гадах, а ў 1970 годзе на чэмпіяце свету ў ГДР заняла другое месца.[3]. Такім чынам, Ула займала пераможныя месцы на чэмпіянатах Еўропы і свету на працягу амаль 10 год.

Ула Ліндквіст восем разоў запар (з 1967 па 1974) перамагала на буйнейшых шведскіх спаборніцтвах па арыентаванню О-Рынген.

Зноскі

  1. http://www.orientering.se/grenar/orientering/nyheter/sverigesforstavarldsmastarinnaharlamnatoss/
  2. Sveriges första världsmästarinna har lämnat oss(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2015. Праверана 23 лістапада 2015.
  3. 1 2 World Orienteering Championship, senior statistics 1966-2006(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011. Праверана 04.02.2009.
  4. 1 2 European Orienteering Championship, senior statistics 1962-1964, 2000-2004(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011. Праверана 04.02.2009.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсменкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе