wd wp Пошук:

Уладзіслаў Шчыпа

Уладзісла́ў Шчы́па (польск.: Władysław Szczypa; нар. 14 снежня 1895; Уластавіцы, Царства Польскае, Расійская імперыя  — забіты ў 1940 годзе ў Харкаве, УССР, СССР) — польскі ваенны і палітык, забіты падчас украінскай часткі катынскага расстрэлу.

Нарадзіўся ў вёсцы Уластавіцы каля Пулаў (сёння частка гэтага горада). Навучаўся ў сандамірскай гімназіі (да 1911 года). Да 1914 года быў аптэкарам. У 1913 годзе скончыў парамілітарны курс у польскай арганізацыі «Польскія стралковыя каманды». З 1915 года служыў у царскай арміі, з якой дэзерціраваў і далучыўся да польскага 4 Палка пяхоты легіёнаў у складзе аўстрыйскай арміі. Быў арганізатарам і камандантам пулаўскай групы Польскай вайсковай арганізацыі. Арыштаваны 14 мая 1918 года пасля нападу на склад зброі ў Пулавах, утрымліваўся ў люблінскім замку да 15 кастрычніка 1918 года. Камандзіраваў разбраеннем нямецкіх і аўстрыйскіх салдат, якія дыслакаваліся ў Пулавах і ваколіцах.

З 1927 году працаваў у пулаўскім муніцыпалітэце і ашчаднай касе. У 1935 годзе быў абраны дэпутатам Сойма IV склікання (19351938).

У Вераснёвай кампаніі служыў у 2 палку сапёраў каняўскіх. Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе трапіў у савецкі палон, быў вывезены ў Старабельск на тэрыторыі УССР. Увесну 1940 года быў забіты ў Харкаве разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў.

Літаратура

  1. Władysław Szczypa // NUKAT — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Вязні люблінскага замка
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Польскія салдаты, забітыя ў Харкаве