wd wp Пошук:

Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў

Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў (нар. 9 жніўня 1958, в. Імянін, Буховіцкі сельсавет, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоныў вобласці клінічнай медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2005).

Біяграфія

У 1975—1981 гадах вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1981 па 1983 год працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.

З 1983 года працаваў урачом у Віцебскім абласным кардыялагічным дыспансеры. У 1985 годзе ён паступіў у вочную аспірантуру па тэрапіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. З 1986 года ўся творчая і навуковая дзейнасць Уладзіслава Падпалава была звязана з акадэмікам, прафесарам Г. І. Садарэнкам. З 1988 года працаваў асістэнтам, з 1994 года — дацэнтам, з 1996 па 1997 год — прафесарам кафедры шпітальнай тэрапіі. За гады працы прарэктарам Віцебскага медыцынскага інстытута (1997—2005) распрацоўваліся і ўкараняліся новыя канцэптуальныя падыходы развіцця аховы здароўя і ўдасканалення медыцынскай адукацыі.

З’яўляўся намеснікам старшыні працоўнай групы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады. На падставе паглыбленага аналізу стану здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам У. П. Падпалава распрацавана «Канцэпцыя ўмацавання здароўя насельніцтва Віцебскай вобласці і праграмныя кірункі яе рэалізацыі да 2015 года».

Прайшоў курс навучання па тэрапіі і кардыялогіі Карнуэльскага ўніверсітэта (ЗША, 1996), курс прафесійнай перападрыхтоўкі на факультэце сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БЕЛМАПА (2000—2002), на факультэце педагогікі і псіхалогіі ВДМУ (2002—2005). Знаёміўся з арганізацыяй аховы здароўя Італіі (2001), Чэхіі (2002), Нідэрландаў (2005) і Швецыі (2007).

Мае вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі ўрача-тэрапеўта і ўрача-арганізатара аховы здароўя. Ён з’яўляецца галоўным пазаштатным кардыёлагам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. З 1999 года і па цяперашні час — загадчык кафедры тэрапіі № 1 ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 2000 годзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускае грамадскае аб’яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі. Пад яго кіраўніцтвам праведзена 8 міжнародных канферэнцый па дадзенай праблеме, у якіх прымалі ўдзел навукоўцы больш чым з 20 краін свету, у тым ліку з Расіі, ЗША, Канады, Швецыі, Польшчы, Грэцыі, Латвіі, Сірыі і інш. Неаднаразова прымаў удзел з дакладамі на вядучых міжнародных і еўрапейскіх кангрэсах, канферэнцыях і з’ездах, як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расіі, Канадзе, Японіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Чэхіі, Галандыі, Польшчы, Грэцыі і іншых краінах. Ёсць публікацыі ў англамоўных часопісах.

Мае навуковыя працы па дэмаграфічнай бяспецы ў Рэспубліцы Беларусь і ролі ў ёй сардэчна-сасудзістай паталогіі ў насельніцтва, у прыватнасці, у пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; па распрацоўцы медыкамянтозных і немедыкамянтозных метадаў карэкцыі. Кіруе фундаментальнымі і прыкладнымі навуковымі даследаваннямі ў вобласці аховы здароўя, дэмаграфіі, прафілактычнай медыцыны і кардыялогіі. Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных прац, 7 вынаходстваў, 6 з якіх абаронены патэнтамі. Член экспертнай камісіі Навуковага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, член рэдакцыйных саветаў двух замежных і трох айчынных часопісаў.

Узнагароды

За ўклад у практычную дзейнасць па ахове здароўя насельніцтва ў 2001 годзе прафесару У. П. Падпалаву была ўсталявана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навуковец узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», памятным медалём «За заслугі развіцця ВДМУ», медалём «Сто гадоў прафсаюзам», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 12 сакавіка 2014 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы