wd wp Пошук:

Уладзіслаў Віталевіч Паўленка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўленка. Уладзіслаў Паўленка (нар. 5 красавіка 1994, Нікапаль, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ужгарад».

Клубная кар’ера

З 2006 па 2008 год выступаў за каманду «Нікапаль-98» у першынстве Днепрапятроўскай вобласці. Пазней, з 2010 года, выступаў за днепрапятроўскае вучылішча фізічнай культуры (ВФК) у дзіцяча-юнацкім чэмпіянаце Украіны.

У ліпені 2011 года перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». Спачатку доўгі час выступаў за дубль крымскага клуба. Узімку 2012/2013 далучыўся да асноўнага складу «Таўрыі», што ў многім стала магчыма дзякуючы забароне ФІФА на ажыццяўленне «Таўрыяй» трансфераў. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 сакавіка 2013 года ў матчы з «Карпатамі», выйшаўшы ў стартавым складзе. Усяго ў сезоне 2012/13 прыняў удзел у 7 матчах.

У першай палове сезона 2013/14 звычайна толькі выхадзіў на замену, але з сакавіка 2014 года стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона «Таўрыя» спыніла існаванне. Другую палову 2014 года правёў у складзе «Гаверлы», за якую згуляў у 4 матчах, а з кастрычніка 2014 года выступаў толькі за моладзевы склад закарпацкага клуба.

У лютым 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу Беларусі[2]. У віцебскім клубе трывала замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбекскага «Наўбахора», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Маш’ал». У жніўні 2017 года стаў іграком клуба другога дывізіёна Узбекістана «Сурхан» з Тэрмеза. У 2018 годзе зноў гуляў за «Маш’ал», а ў верасні вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Нікапаль», пакінуў яго ў канцы года.

З ліпеня 2019 года пачаў выступаць за «Ужгарад».

Міжнародная кар’ера

У 2012—2013 гадах выступаў за юніёрскую зборную Украіны (да 19). Увосень 2012 гуляў за юніёрскую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы да 19, дзе адзначыўся двума галамі і дапамог камандзе прайсці ў элітны раўнд. Пасля элітнага раўнда (май 2013) Украіна выбыла з далейшай барацьбы, і Паўленка скончыў выступы за зборную.

Зноскі

  1. Vladyslav Pavlenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды “Витебска”
  3. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают “Витебск”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Сурхан Тэрмез
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Маш’ал
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікапалі
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Нікапаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Наўбахор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ужгарад
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе