wd wp Пошук:

Уладзіслаў Абрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч. Уладзіслаў Абрамовіч, Уладас Абрамавічус (9 мая 1909, в. Наўядварыс, цяпер Тракайскі раён Літвы — 16 лістапада 1965) — бібліёграф, гісторык культуры.

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую школу журналістыкі ў Варшаве (1934), Вільнюскі ўніверсітэт (1951). Да 1939 года працаваў у польскім друку, быў рэдактарам часопіса «Земя Лідзка» («Ziemia Lidzka»), у 19451961 гг. загадчык аддзела рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР. Склаў «Апісанне інвентароў феадальнага землеўладання ў Літве» (1963). У рукапісе засталіся складзеныя ў 1949 «Бібліяграфія беларускіх перыядычных выданняў 1861—1944» і «Бібліяграфія па беларускай літаратуры XIX ст. Мастацкія і публіцыстычныя творы. Надрукаваныя і рукапісныя» (копіі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР). Аўтар даследаванняў і публікацый «Навагрудскі край» (1930), «Урокі Адама Міцкевіча ў Ковенскай школе» (1956), «Пісьменнасць і кніга ў Літве» (1957), «Валеры Урублеўскі» (1958), «Тадэвуш Урублеўскі» (1960), «Тарас Шаўчэнка і Вільнюс» (1964), «Збор рукапісаў: Кароткі агляд рукапісных фондаў XI—XX стст. Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР» (1963).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гісторыкі культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракайскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Бібліёграфы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе