wd wp Пошук:

Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхіня.

Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня (1963, в. Зеляночы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі, фігурант крымінальнай справы па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі. Палкоўнік міліцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Мама, Надзея Якаўлеўна, амаль усё жыццё працавала інспектарам аддзела кадраў у калгасе. Бацька, Яўген Макаравіч, працаваў на чыгунцы.

Скончыў школу ў в. Зеляночы[1].

У 1983 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум.

У 1986—1988 гадах праходзіў ваенную службу ў памежных войсках КДБ СССР.

У 1990 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР.

З 1990 па 1992 гады працаваў у крымінальным вышуку Фрунзенскага РАУС г. Мінска.

З верасня 1992 года працаваў у аддзеле па г. Мінску ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ГУКМ МУС Беларусі. У 1992—1995 гадах працаваў у аддзелах па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па г. Мінску і Мінскай вобласці.

З мая 1995 года працаваў ва упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і злачыннасцю МУС Беларусі. Працаваў па такіх гучных справах, як «справа марозаўцаў», «справа пасялковых», па справах беларускіх крымінальных аўтарытэтаў.

Доўгі час працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) Міністэрства ўнутраных спраў — начальнікам 2-га ўпраўлення (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар). У канцы 2019 года пайшоў у адстаўку[2].

Фігурант цукровай справы

Уладзімір Ціхіня ўдзельнічаў у крымінальнай схеме з перадачай хабару дырэктараў цукровых заводаў і быў затрыманы па цукровай справе. З’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, яму ставяць у віну падбухторванне да дачы хабару.

Паводле звестак КДБ Беларусі, ён паведамляў дырэктарам заводаў пра разыскныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дачыненні да ніх, даваў парады па канспірацыі, вучыў зачышчаць сляды, гарантаваў ім спыненне праверачных мерапрыемстваў і за гэта атрымліваў незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Апошняе даручэнне для Ціхіні было не дапусціць на пасаду дырэктара дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам» непажаданага чалавека, пры якім схема не магла б існаваць[3].

25 жніўня 2020 года Ціхіне была зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе[3]. Па словах падпалкоўніка міліцыі Станіслава Лупаносава, былога супрацоўніка ГУБАЗіКа, Ціхіню выпусцілі, каб ён праз крымінальных аўтарытэтаў вытрасаў грошы ў бізнэсменаў нібыта на «фінансаванне пратэстаў»[4].

Сям’я

Узнагароды

Зноскі

  1. Ими гордится школа Архівавана 31 ліпеня 2021.
  2. Кадровые изменения в ГУБОПиК: в отставку ушел Владимир Тихиня, его называли «грозой воров в законе» Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  3. 1 2 На свободу вышел фигурант «сахарного дела» Владимир Тихиня Архівавана 24 кастрычніка 2020.
  4. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2015 года № 237 «Аб узнагароджанні»
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»