У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермалаеў.
Уладзімір Фаміч Ермалаеў (2 студзеня 1933 — 12 снежня 2014) — беларускі пісьменнік, паэт-сатырык, гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вобласць навуковых інтарэсаў: сувязь навукі і прамысловай вытворчасці, дзейнасць кампартыі Беларусі па ўмацаванню сувязей навукі і прамысловасці, методыка падрыхтойкі і чытання лекцый[1].
Нарадзіўся ў вёсцы Галавічы (Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Пасля заканчэння Мсціслаўскага педвучылішча (1953), а потым Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1958) працаваў настаўнікам, інспектарам школ Смаргонскага раёна, сакратаром райкама камсамола, інструктарам ЦК ЛКСМБ. З 1964 па 1968 год быў начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі Мінадукацыі. З 1975 г. працаваў выкладчыкам у мінскіх вну, у прыватнасці ў Беларускім політэхнічным інстытуце[2]. З 1982 г. кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Друкавацца пачаў з 1962 года, пераважна ў перыядычных выданнях. З 1990 года займаўся літаратурнай творчасцю[3].