wd wp Пошук:

Уладзімір Фаміч Ермалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермалаеў.

Уладзімір Фаміч Ермалаеў (2 студзеня 1933 — 12 снежня 2014) — беларускі пісьменнік, паэт-сатырык, гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вобласць навуковых інтарэсаў: сувязь навукі і прамысловай вытворчасці, дзейнасць кампартыі Беларусі па ўмацаванню сувязей навукі і прамысловасці, методыка падрыхтойкі і чытання лекцый[1].

Нарадзіўся ў вёсцы Галавічы (Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).

Пасля заканчэння Мсціслаўскага педвучылішча (1953), а потым Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1958) працаваў настаўнікам, інспектарам школ Смаргонскага раёна, сакратаром райкама камсамола, інструктарам ЦК ЛКСМБ. З 1964 па 1968 год быў начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі Мінадукацыі. З 1975 г. працаваў выкладчыкам у мінскіх вну, у прыватнасці ў Беларускім політэхнічным інстытуце[2]. З 1982 г. кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Друкавацца пачаў з 1962 года, пераважна ў перыядычных выданнях. З 1990 года займаўся літаратурнай творчасцю[3].

Выданні аўтара

Навукова-метадычная літаратура

Зборы вершаў

Цікавыя факты з жыцця У. Ермалаева

Зноскі

  1. Ермалаеў, Уладзімір Фаміч // Сводный каталог библиотек Беларуси
  2. Ермалаеў У. Ф. Смех у мех, а сум у торбу. Мн: «Чатыры чверці», 2015, с. 140
  3. Ермалаеў Уладзімір Фаміч // Магілёўскі бібліятэчны каталог
  4. Верш «У цырульні» ў зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (1997) меў радок «„зуброў“, „мядзведзяў“ лічачы», а ў зборы «Дулі будуць апасля» (2004) гэты радок гучаў «паперкі-грошы лічачы», магчыма таму, што банкнотамі з выявамі зуброў і мядзведзяў ўжо не карысталіся. (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага)
  5. Напрыклад, вершы «Акім Электарат», «Яго біяграфія» «Геапалітычны тупік», «Прывід законнасці», «Парадніліся», «Дыктатары», «Згубіўся сабака».
  6. У зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (Мн.: «Вожык» 1997) на с.9-10; у зборы «Дулі будуць апасля» (Мн: 2004), с.29-30 (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага)
  7. Вольга ПАЎЛЮЧЭНКА Гумар — справа тонкая // Навіны сайта СПБ

Літаратура

Некралогі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Памерлі ў 2014 годзе
Памерлі 12 снежня
Функцыянеры УЛКСМ
Выкладчыкі БНТУ
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Гісторыкі Беларусі
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся 2 студзеня
Паэты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1933 годзе
Педагогі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Памерлі ў Мінску
Пісьменнікі паводле алфавіта