wd wp Пошук:

Уладзімір Усеваладавіч Чурыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чурыла. Уладзімір Усеваладавіч Чуры́ла (16 снежня 1950, Масква) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1965 годзе мастацкую студыю пры Палацы піянераў і школьнікаў, у 1976 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў С. Каткова, А. Хадыкі, Л. Каджар, А. Семілетава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар мастацкага афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (19791984), «Плошча Я. Коласа» (19801981), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры завода «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобласці (1985), Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (19901996), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (19931998), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Дызайнеры інтэр’ераў
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня