wd wp Пошук:

Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каліноўскі. Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (18 чэрвеня 1889, Ваўкавыск — 1940Дата?, Старабельск[удакладніць], Варашылаўградская вобласць (цяпер Луганская вобласць, Украіна)) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1889 года ў Ваўкавыску. Скончыў у 1910 годзе Гродзенскую гімназію, у 1914 годзе — юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Заходнюю Беларусь.

У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы.

Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Беларускага пасольскага клуба
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнымі датамі
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце