wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мальцаў. Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў (нар. 29 студзеня 1947, в. Каравацічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працаваў рабочым, майстрам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20 г. Светлагорска. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі быў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва — намеснікам старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Мальцев Владимир Григорьевич Архівавана 26 верасня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня