wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Івашын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашын. Уладзімір Рыгоравіч Івашын (8 чэрвеня 1918, в. Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 3 сакавіка 2001) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1973).

Біяграфія

Скончыў Алма-Ацінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1947), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура).

Служыў у Рабоча-сялянская Чырвоная Армія (1938—1946). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1950—1994, гістарычны факультэт, кафедра палітычнай гісторыі, прафесар, у 1954—1964 — дэкан завочнага факультэта, 1974—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце гуманітарных факультэтаў, першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1976), ордэны «Знак Пашаны» (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дэканы БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе