wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Данец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данец. Уладзімір Пятровіч Данец (16 красавіка 1945, г. Смалявічы, Мінская вобласць — 3 чэрвеня 2020) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1970 года — архітэктар, начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст па архітэктуры Барысаўскай праектнай майстэрні Мінскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1975 года. Пражываў у г. Барысаў.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): піянерлагер у в. Хутар Чэрвенскага раёна (1972), 9-павярховы жылы дом з кафэ і Палацам шлюбу (1974), гасцініца, жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі (1975) у пас. Нарач, прафілакторыі ў Нясвіжы (1977) і на возеры Сялява (1978), 10—13-павярховы жылы дом па вул. Гагарына ў Барысаве (1988).

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1979), 2-я прэмія за праекты Цэнтральнага Дому Саюза архітэктараў БССР (1974, у аўтарскім калектыве), дом катэджнага тыпу для сельскай мясцовасці ў БССР (1978) на рэспубліканскіх конкурсах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Барысаўпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Барысава