У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пугач.
Уладзімір Пу́гач (нар. 18 красавіка 1976, Пінск) — беларускі музыкант, спявак, лідар гурта «J:морс»[2].
На сцэне пачаў выступаць у школе. У 1997 годзе разам з сябрам і аднакашнікам Арцёмам Лядоўскім стварыў дуэт «No Logo», у якім абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў.
У канцы 1999 гады на аснове «No Logo» з тымі жа лідарамі пры ўдзеле сесійных музыкантаў была створана група «J:морс».
У 2002 годзе А. Лядоўскі пакінуў групу і У. Пугач стаў яе адзіным вакалістам. Ён жа з тых часоў піша абсалютную большасць песень калектыву на рускай і беларускай мовах, з’яўляецца яе лідарам.
У 1993 годзе паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, у 1998 годзе скончыў яго па спецыяльнасці міжнароднае права. Да 2005 года быў практыкуючым юрыстам.