wd wp Пошук:

Уладзімір Пугач

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пугач.

Уладзімір Пу́гач (нар. 18 красавіка 1976, Пінск) — беларускі музыкант, спявак, лідар гурта «J:морс»[2].

На сцэне пачаў выступаць у школе. У 1997 годзе разам з сябрам і аднакашнікам Арцёмам Лядоўскім стварыў дуэт «No Logo», у якім абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў.

У канцы 1999 гады на аснове «No Logo» з тымі жа лідарамі пры ўдзеле сесійных музыкантаў была створана група «J:морс».

У 2002 годзе А. Лядоўскі пакінуў групу і У. Пугач стаў яе адзіным вакалістам. Ён жа з тых часоў піша абсалютную большасць песень калектыву на рускай і беларускай мовах, з’яўляецца яе лідарам.

У 1993 годзе паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, у 1998 годзе скончыў яго па спецыяльнасці міжнароднае права. Да 2005 года быў практыкуючым юрыстам.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2022.
  2. Климов, Олег. Притяжение Земли(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·J:морс
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта