wd wp Пошук:

Уладзімір Пракопавіч Белавусаў

Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1].

Біяграфія

Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954[1]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (1954—83)[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952 г. Член БСМ з 1958 г.

Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні(руск.) бел.» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць…», «Доўгія вёрсты вайны(руск.) бел.», «Лёгка быць добрым(руск.) бел.», «Антаніна Брагіна»[1].

Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач».

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Званні і ўзнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі кіно СССР
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Мастакі кіно Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе