wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідчык.

Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык (1930, г. Барысаў, БССР — 3 верасня 1977) — таджыкскі вучоны-арабіст, доктар філалагічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў усходні факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1954). Патрапіў на працу ў Душанбэ. Працаваў выкладчыкам у Таджыкскім універсітэце. Паралельна працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Сірыі, Егіпта, Ірака, Палесціны, Іарданіі, Судана, Лівана. Вучоны рыхтаваў аспірантаў, дапамагаў у вывучэнні нацыянальных літаратурных помнікаў.

Стварыў «Падручнік арабскай мовы» (1958), «Нарыс сучаснай арабскай літаратуры» (1965). Выдаў кнігу па суданскай паэзіі XX стагоддзя: «Суданская паэзія XX ст.» (Душанбэ, 1972).

Займаўся рукапісамі арабскіх філосафаў, географаў і падарожнікаў, перакладаў іх тэксты на рускую мову. Пісаў вершы, апавяданні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Усходазнаўцы СССР
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Вучоныя Таджыкістана
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ўсходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Арабісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве