У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басаў.
Уладзімір Паўлавіч Басаў (руск.: Владимир Павлович Басов) — савецкі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1983).
У 1947 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт УДІК у майстэрню Сяргея Юткевіча і Міхаіла Рома, скончыў у 1952 годзе.
У 1950—1952 гадах працаваў асістэнтам рэжысёра, а з 1952 — рэжысёрам кінастудыі «Масфільм». Першай рэжысёрскай працай стала экранізацыя спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра «Нахлебнік» (1953) сумесна з Мсціславам Карчагіным і Барысам Ліфанавым.
У 1954 годзе зняў фільм «Школа мужнасці», дзе адну з роляў выканала яго першая жонка Роза Макагонава, з якой ён пазнаёміўся яшчэ ў інстытуце. Другі рэжысёр гэтага фільма, Мсціслаў Карчагін, загінуў у аўтакатастрофе, і Басаву прыйшлося завяршаць карціну самастойна. Па выніках пракату 1954 года фільм заняў дзясятае месца, а на кінафестывалі ў Карлавых Варах ён атрымаў прыз як лепшы выхаваўчы фільм. У гэтым фільме першыя свае ролі ў кіно сыгралі Леанід Харытонаў і Ралан Быкаў.