wd wp Пошук:

Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулакоў.

Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (12 кастрычніка 1936, в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці, РСФСР2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1984—1994).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна.

З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці.

З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна[3].

Пасля працуе на пасадзе дырэктара рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам».

З 1981 года — першы намеснік міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР.

У 1983 годзе абіраецца 1-м намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

24 снежня 1984 года абіраецца старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў[4]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года. У 1991—1999 гадах быў старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя[5].

У 1985—1990 гг. абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў членам ЦК КПБ.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» было прысвоена 19.06.2019 г.

Зноскі

  1. http://pgv.cbsvit.by/pochetnye-grazhdane-vitebska/personalii/item/kulakov-vladimir-panteleevich
  2. Біяграфія (руск.)
  3. Афіцыйны сайт ЛРСУП «Мажэйкава» (руск.)Архівавана 2 лютага 2017.
  4. Кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Віцебская энцыклапедыя (руск.)
  5. Сайт Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (руск.)Архівавана 26 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання