wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Шышко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышко. Уладзімір Міхайлавіч Шышко (нар. 9 чэрвеня 1949, Пружаны Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Пасля заканчэння Пружанскага саўгаса-тэхнікума працаваў слесарам-электрыкам Пружанскага маслазавода. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў электрыкам перасоўнай механізаванай калоны № 45 г. Пружаны, затым вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля вучобы працаваў інжынерам, начальнікам аддзела кадраў прадпрыемства «Белэнергарэмналадка», старшым інжынерам цэнтральнай службы электраабсталявання, ізаляцыі і аховы ад перанапружанняў, старшым інжынерам цэнтральнай службы электрычных сетак РЭУ «Брэстэнерга», начальнікам электрацэха Брэсцкай ЦЭЦ прадпрыемства цеплавых сетак, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам кіраўніка РЭУ «Брэстэнерга», намеснікам генеральнага дырэктара, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Брэстэнерга».

Быў генеральным дырэктарам Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга». У 2004—2010 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» з Брэста.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Саханько Владимир Яковлевич Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь