wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Пырачкін

Уладзімір Міхайлавіч Пырачкін (нар. 19 красавіка 1954, в. Лоша, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар[1].

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1977).

Працаваў у 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Гродна (1978—1985), Гродзенскім абласным кардыялагічным дыспансеры (1985—1991, загадчык аддзялення рэанімацыі), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1991—1993), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1993, лячэбны факультэт, 1-я кафедра ўнутраных хвароб, з 2001 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: сардэчна-сасудзістыя захворванні (дыягностыка і лячэнне).

Узнагароды

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005).

Зноскі

  1. Пырочкин Владимир Михайлович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кардыёлагі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта