wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Падгол

Уладзімір Міхайлавіч Падгол (нар. 22 снежня 1952, Віцебск, Беларусь) — палітолаг, журналіст, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, былы сябра партыі БНФ, палітвязень Беларусі.

Біяграфія

Скончыў тэхнікум фізічнай культуры, затым філасофскі факультэт БДУ.

У 1990 г. стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімірам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клуб «За дэмакратычныя выбары» і газету «Выбар».

Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыума Вярхоўнага Савета 13-га склікання.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі».

Аўтар больш за тысячу навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Стваральнік Музея жорнаў у вёсцы Карэнішыцы.

Як паліттэхнолаг  у 1994 г. удзельнічаў у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі Зянона Пазняка.

У 2006 г. удзельнічаў у распрацоўцы «Народнай праграмы» кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча.

У 2008 г. запачаткаваў напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў падтрымку беларускай мовы. З тых часоў праводзіцца ў Беларусі кожны год.[1]

У 2012 г. быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парламента. Пасля выступу па беларускаму тэлебачанню і радыё зняўся з выбараў.

Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання у 2016 г.[2] 9 верасня 2016 г. зняўся з выбараў.[3]

У кастрычніку 2016 г. напісаў заяву аб выхадзе з партыі БНФ у сувязі з асуджэннем кіраўніцтвам партыі метадаў, якія ён выкарыстоўваў падчас мінулай парламенцкай кампаніі у 2016 г..[4]

Жыве ў г. Мінску.

Храналогія пераследу

Першы ўрывак кнігі У. Падгола пад назвай «Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо як любіць Прэзідэнта» быу надрукаваны ў віцебскай газэце «Выбар» № 20 (113) у чэрвені 1997 г. рэдактарам Б. Хамайдам. 26 ліпеня 1997 г. у цягніку Полацк — Баранавічы міліцыяй  былі затрыманыя Б. Хамайда і У. Плешчанка. У іх канфіскавалі 200 экзэмпляраў газеты «Выбар» з урыўкам кнігі У. Падгола. Газета была канфіскаваная і перададзеная ў КДБ.

15 жніўня 1997 г. намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленкам была ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул «Абраза асобы, якая займае вышэйшую пасаду») па факце публікацыі ў газэце «Выбар» урыўка з кнігі У. Падгола «Куля для прэзідэнта».

У жніўні Б. Хамайда выпусціў чарговы нумар «Выбара» № 21 (114) з працягам твора.

15 верасня 1997 г. Б. Хамайда быў выкліканы на першы допыт у якасці абвінавачанага ў пракуратуру. На допыце ён адмовіўся адказваць на пытанні следчага Зайцава.

20 кастрычніка 1997 г. на допыт выклікалі дачку У. Падгола Алену.

20 лістапада 1997 г. у пракуратуру быў выкліканы член рэдакцыйнай рады газеты «Выбар»  У. Плешчанка. На пытанні следчага адказваць адмовіўся.

30 кастрычніка 1998 г. капітан КДБ В. Дземянцей і капітан А. Лебедзеў ўручылі У. Падголу позву ў пракуратуру. На наступны дзень У. Падгола дапыталі ў пракуратуры. Следчы задаваў пытанні: «Как возник замысел написания книги?», «Какова роль отдельных героев книги?», «Какова в книге роль цитат Лукашенко?».

16 лістапада 1998 г. крымінальная справа была прыпыненая следчым пракуратуры Віцебскай вобласці С. Саўчанкам па артыкуле 5 ч. 1 п. 3 КПК РБ. Аднак праз 2 месяцы, 16 студзеня 1999 г., расследаванне па крымінальнай справе было працягнутае.

Пракуратура Мінска таксама распачала крымінальную справу пасля таго, як другая версія рамана «Куля для прэзідэнта» у 2004 г. выйшла у Расіі, у Санкт-Пецярбургу. У студзені 2005 г. У.Падгола дапыталі ў пракуратуры Мінска.

Да сённяшняга дня крымінальныя справы супраць У. Падгола з’яўляюцца не закрытымі, а часова прыпыненымі.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. http://naviny.by/rubrics/opinion/2014/03/20/ic_articles_410_184950 Уладзімер Падгол. МОВА. Агульнанацыянальная дыктоўка: «Магутны Божа»
  2. http://minsknews.by/blog/2016/08/17/kandyidatyi-u-deputatyi-palatyi-pradstaunikou-natsyiyanalnaga-shodu-respubliki-belarus-shostaga-sklikannya/ Архівавана 15 жніўня 2017.
  3. Падгол і Таўстыка зняліся з «выбараў»
  4. Уладзімір Падгол хоча выйсці з Партыі БНФ
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ