У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзедушкін. Уладзімір Міхайлавіч Дзедушкін (5 студзеня 1954, в. Бахань, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Нарадзіўся 5 студзеня 1954 года ў в. Бахань Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, кіраўніком саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, галоўным аграномам калгаса «Савецкая Беларусь», галоўным аграномам, намеснікам старшыні — начальнікам аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства РАПА Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктарам племсаўгаса «Жалезінскі», старшынёй калгасаў «Зарэчанскі», «Зара» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога, Аршанскага раённага выканаўчых камітэтаў, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Жанаты, мае дзвюх дачок.