У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзімір Бандарэнка. Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка (21 чэрвеня 1914, Рагачоў — 31 жніўня 1988) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1961).
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1914 года ў Рагачове. Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. Працаваў у 1937—1941 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача БССР, у 1942—1944 гадах у Мінскім гарадскім тэатры, у 1944—1946 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1946—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, у 1955—1978 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхалагічнай дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Алег Баян («Клоп[ru]» У. Маякоўскага), Мантанелі («Авадзень[ru]» паводле Э. Л. Войніч), тата Карла («Прыгоды Бураціна[ru]» паводле А. Талстога), Тарталья («Зялёная птушка[ru]» К. Гоцы).