У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верамейчык. Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык (нар. 1 лістапада 1937 г., вёска Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 26 снежня 1999 г., вёска Ведрыч, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, пісьменнік і публіцыст.
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Пасля выпуску год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам спеваў і малявання ў Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964 годзе). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы (у 1966 г. рэарганізавана ў сярэднюю школу) Рэчыцкага раёна. Член Саюза Пісьменнікаў БССР з 1976 г.
Памёр 26 снежня 1999 года[1].
Першы верш надрукаваў у 1955 г. у рэчыцкай раённай газеце «Зара камуны». Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), «Ліхаўня» (1997), кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984) і «Жыву школай» (1991). Таксама выдаў зборнік баек і сатырычных вершаў «Магарыч» (1994) і кніжкі гумарэсак «Карчы Гіменея» (1991) і «Местачковы секс» (1994).
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём[2].