wd wp Пошук:

Уладзімір Мілайчыч

Ула́дзімір Мі́лайчыч (сербск.: Vladimir Milojčić; 7 лютага 1918, Заграб — 19 лютага 1978, Гайдэльберг) — сербскі археолаг, які працаваў з 1940-х гг. у Германіі. Атрымаў вядомасць як даследчык дагістарычных культур Еўропы.

Мілайчыч пачаў вывучаць старажытную гісторыю ў 1938 г. у прафесара М. Васіча ў Бялградскім універсітэце. Падчас вучобы ён браў удзел у разнастайных раскопках, у прыватнасці, у крэпасці Калімагдан пад кіраўніцтвам Вільгельма Унферцагта, у Юстыніяна Прыма пад кіраўніцтвам В. Петкавіча і ў Вучадоле пад кіраўніцтвам Роберта Рудольфа Шміта. У 1942 г. ён стаў аспірантам прафесара Освальда Менгіна ў, дзе ў 1944 г. абараніў дысертацыю «Найстаражытны неаліт Сербіі».

У паваенны перыяд выкладаў у розных ВНУ Германіі. Праводзіў раскопкі найстаражытных неалітычных паселішчаў Грэцыі, у прыватнасці, Аргіса-Магулы. Аўтар аглядных прац па дагістарычнай храналогіі, суаўтар «Вялікага атласа сусветнай гісторыі» (Großer historischer Weltatlas . — München : Bayerischer Schulbuch-Verl. 1958).

Выбраныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Brozović D., Ladan T. Vladimir Milojčić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582585 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582585 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Археолагі Сербіі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы