Ула́дзімір Мі́лайчыч (сербск.: Vladimir Milojčić; 7 лютага 1918, Заграб — 19 лютага 1978, Гайдэльберг) — сербскі археолаг, які працаваў з 1940-х гг. у Германіі. Атрымаў вядомасць як даследчык дагістарычных культур Еўропы.
Мілайчыч пачаў вывучаць старажытную гісторыю ў 1938 г. у прафесара М. Васіча ў Бялградскім універсітэце. Падчас вучобы ён браў удзел у разнастайных раскопках, у прыватнасці, у крэпасці Калімагдан пад кіраўніцтвам Вільгельма Унферцагта, у Юстыніяна Прыма пад кіраўніцтвам В. Петкавіча і ў Вучадоле пад кіраўніцтвам Роберта Рудольфа Шміта. У 1942 г. ён стаў аспірантам прафесара Освальда Менгіна ў, дзе ў 1944 г. абараніў дысертацыю «Найстаражытны неаліт Сербіі».
У паваенны перыяд выкладаў у розных ВНУ Германіі. Праводзіў раскопкі найстаражытных неалітычных паселішчаў Грэцыі, у прыватнасці, Аргіса-Магулы. Аўтар аглядных прац па дагістарычнай храналогіі, суаўтар «Вялікага атласа сусветнай гісторыі» (Großer historischer Weltatlas . — München : Bayerischer Schulbuch-Verl. 1958).