wd wp Пошук:

Уладзімір Мікітавіч Усхопчык

Уладзі́мір Мікі́тавіч Усхо́пчык (нар. 7 студзеня 1946; Ровенская вобласць, УССР, СССР — савецкі і беларускі ваенны. Намеснік міністра абароны РБ.

Служыў у складзе савецкага войска ў Афганістане. У 1990 годе быў камандзірам 107-й мотастралковай дывізыі, якая размяшчалася ў Паўночным гарадку Вільнюса. 13 студзеня 1991 года савецкая бранятэхніка пад яго камандай распачала штурм тэлевежы ў Вільнюсе. Загінула 16 чалавек.

Дасюль знаходзіцца ў літоўскім вышуку.

У студзені 2010 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася дапамагаць Літве па справе 13 студзеня і выдаць для суду Уладзіміра Усхопчыка і Станіслава Юанене. «Выкананне просьбы Літвы па гэтай справе супярэчыла б асноўным прынцыпам законаў Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі

  1. Усхопчыка не выдадуць, бо ён бараніў СССР Архівавана 20 студзеня 2021. // Наша Ніва 5 студзеня 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Генералы Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня