wd wp Пошук:

Уладзімір Мікітавіч Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка.

Уладзімір Мікітавіч Марчанка (7 жніўня 1916, Губарэвічы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 красавіка 1945,) — камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 1054-га стралковага палка 301-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1916 года ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. Служыў у артылерыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у абароне Паўночнага Каўказа і Кубані, вызваленні Данбаса, поўдня Украіны, Малдовы, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.

Ужо 6 ліпеня 1941 года быў узнагароджаны медалём «За адвагу»[1].

Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшы сяржант У. М. Марчанка 26 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Альбіна пры спробе праціўніка прарваць кальцо акружэння агнём з гарматы ліквідаваў 3 гарматы, кулямёт і да 20 варожых салдат. Загадам па 301-й стралковай дывізіі № 44 ад 22 верасня 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшына У. М. Марчанка з артылерыстамі даручанага яму разліку ў баях за ўтрыманне плацдарма на левым беразе ракі Одэр каля польскага горада Ортвіч 6 лютага 1945 года агнём з гарматы прамой наводкай паразілі 3 танкі і 3 кулямётныя кропкі праціўніка. Загадам № 77 па 5-й ударнай арміі ад 29 сакавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

16 красавіка 1945 года ў наступальным баі на Кюстрынскім плацдарме з байцамі разліку знішчыў 6 агнявых кропак праціўніка, каля 30 варожых салдат, 2 бронетранспарцёры. Быў цяжка паранены, але поля бою не пакінуў. Памёр ад ран 17 красавіка 1945 года. Пахаваны на гарадскіх могілках горада Кюстрын[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшына Марчанка Уладзімір Мікітавіч пасмяротна узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Уладзімір Мікітавіч Марчанка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Владимир Никитович Марченко на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пахаваныя ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў