У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьменка. Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка (22 снежня 1942, Кастрама) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам у Белкамунпраекце, з 1973 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Фрунзенскага РАУС у Мінску (1969), адміністрацыйна-бытавы корпус мясакамбіната ў Гомелі (1974), мемарыяльныя комплексы ў Слуцку (1975), пас. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна (1982), у г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці (1981), змагарам за Савецкую ўладу «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці (1981).