wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крывашэеў. Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў (3 чэрвеня 1941, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, Мінскграмадзянпраекце, з 1973 года — кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар інстытута, намеснік дырэктара па архітэктуры ў Мінскпраекце, з 1982-га — галоўны архітэктар майстэрні па праектаванні рэспубліканскага Палаца культуры на Кастрычніцкай плошчы ў Белдзяржпраекце, з 1984 года — мастак мастацка-вытворчага камбіната Мастацкага фонду БССР, з 1988 года — начальнік аддзела навукі і замежных сувязяў Дзяржкамархітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны
Будынак райкама і райвыканкама Мінскага раёна на вуліцы Альшэўскага
Гасцініца «Маладзечна» ў Маладзечне

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб-сталовая ў санаторыі «Беларусь» у Сочы (1969—1985), шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах (1972, у сааўтарстве з М. Гулько), дзіцячы санаторый на возеры Нарач (1972), серыя № 89 цагляных жылых дамоў (19751980), гасцініца «Маладзечна» ў Маладзечне (1982), будынак райкама і райвыканкама Мінскага раёна (1977), мікрараён Сярова-1 (1978), станцыя «Парк Чалюскінцаў» метрапалітэна (1980), інтэр’еры аэрапорта Мінск-2 (1987) у Мінску.

Узнагароды

1-я прэмія (1972) за серыю паўназборных жылых дамоў для будаўніцтва ў 1975—1980 гг., 2-я прэмія за тэатр імя Я. Купалы ў Мінску (1975) на Усесаюзных конкурсах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта