wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Васіленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіленка. Уладзімір Мікалаевіч Васіленка (10 лістапада 1963, в. Гіраўцы, Чавускі раён, Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ.

Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З мая 1982 года ўдзелнічаў у савецкім уварванні ў Афганістан. Загадваў аддзяленнем разведкі ў Кабуле[1].

Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам змены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасці сінтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэта камсамола.

Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаннях законнасці і правапарадку.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок. Жыве ў Магілёве.

Зноскі

  1. Клінтухоў А. Л., Мелнікаў А. А. Афганістан і іншыя рэгіянальныя войны(недаступная спасылка) // Сайт дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва. Дата доступу: 3 мая 2010
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу» (Беларусь)