wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 г. у Мінску) — беларускі прафесійны тэнісіст. Стаў прафесіяналам у 1995 годзе.

Кар’ера

Асабліва яркімі атрымоўваліся ў Уладзіміра выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Уімблдана 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча з лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Уімблдане ў 2000 годзе, пасля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналогіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» (англ.: Gladiator), які выйшаў на экраны незадоўга да пачатка турніру).

У верасні 2002 года ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар’еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэнісісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод юнакоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка