Уладзімір Мікалаевіч Вайновіч (руск.: Влади́мир Никола́евич Войно́вич, 26 верасня 1932, Сталінабад, Таджыкская ССР, СССР — 27 ліпеня 2018, Масква, Расія) — рускі празаік , паэт і драматург . Вядомы таксама як аўтар тэкстаў песень і мастак-жывапісец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў.
У 1980 годзе быў высланы з СССР і пазбаўлены савецкага грамадзянства; да канца 1990-х гадоў жыў у Германіі.