wd wp Пошук:

Уладзімір Меншык

Уладзі́мір Ме́ншык (чэшск.: Vladimír Menšík; 9 кастрычніка 1929, Іванчыцы, Чэхаславакія — 29 мая 1988, Брно, Чэхаславакія) — чэшскі акцёр[3] мараўскага паходжання, вядоўца, шоўмен. Народны артыст Чэхаславакіі. Бацька актрысы і вядоўцы Марціны Меншыкавай. У тэатры гуляў вельмі мала — большасць са сваіх 150 роляў выканаў у фільмах і на тэлебачанні.

Біяграфія

Скончыўшы вучылішча, пэўны час працаваў на будоўлі. Пасля з другой спробы паступіў у Музычную акадэмію ў Брно, па сканчэнні ў 1953 прыйшоў працаваць у Весніцкі тэатр. Хоць там быў заангажаваны цалкам, усё ж марыў здымацца ў кіно. Упершыню паўдзельнічаў у здымках фільма «Вялікі шанец» у масоўцы. Пасля выканання ролі італьянскага механіка ў фільме «Дзядуля аўтамабіль» рэжысёра Альфрэда Радка нарэшце звярнуў на сябе ўвагу. Аднак гэта не спадабалася Эмілю Францішку Бур’яну, які недалюбліваў кінематограф, таму ў 1958 годзе Уладзімір Меншык сышоў з тэатра і падпісаў дагавор з кінастудыяй «Barrandov».

Яго кінематаграфічнае майстэрства поўнасцю раскрылася ў 50-я—60-я гады. Быў не толькі камедыйным акцёрам; бліскуча выконваў таксама трагікамічныя і нават драматычныя ролі. У 1970-х ужо граў пераважна ў камедыях, як у фільмах, так і ў казках і серыялах. З’явіўся ў сотнях тэлевізыйных перадач, зняўся ў больш чым 150 кіна- і тэлефільмах.

Цягам доўгіх гадоў цяжка хварэў на астму. Акрамя таго, шмат курыў і піў[4][5][6], што вельмі падкасіла ягонае здароўе. Апошні раз здымаўся ў тэлеперадачы «ABECEDA» ў маі 1988[5], праз два дні памёр у Брно. Пахаваны на пражскіх Альшанскіх могілках.

Памяць

У ягонай роднай хаце ў Іванчыцах ўсталяваная памятная дошка і дзейнічае пастаянная выстава.

29 красавіка 2007 была ўрачыста адкрытая аглядная вежа Уладзіміра Меншыка ў Гліне[7][8][9].

У Брно існуе кавярня Уладзіміра Меншыка, якой валодае ягоны сын Петэр[10].

Сям’я

Уладзімір Меншык быў жанаты двойчы. З першай жонкай Верай мелі двух дзяцей — сына Пятра (1955) і дачку Уладзіміру (1957). З другой жонкай Вольгай мелі яшчэ двух — сына Яна (1962) і дачку Марціну (1965), якая таксама стала актрысай.

Фільмаграфія

Аўтар сцэнарыя

Спявак

Зноскі

  1. Архіўная копія(чэшск.)  (недаступная спасылка). Kulturní a informační centrum Ivančice. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.
  2. BillionGraves — 2011.
  3. Vladimír Menšík(чэшск.) . osobnosti.cz. Праверана 17 студзеня 2010.
  4. Hana Höschlová. Vladimír Menšík: Umíral a neviděl barvy…(чэшск.)  // Blesk. — 2006-03-10. — ISSN 1213-8991.
  5. 1 2 Menšíková, Martina Архіўная копія(чэшск.)  (недаступная спасылка) (14 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2008. Праверана 6 ліпеня 2018.

  6. Vladimír Menšík(чэшск.)  // Reflex. — 1999-12. — № 51.
  7. Prvbí den otevření(чэшск.) . Obec Hlína. Праверана 8 студзеня 2008.
  8. Архіўная копія(чэшск.)  (недаступная спасылка). Turistik.cz. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 6 ліпеня 2018.
  9. Z věže Vladimíra Menšíka uvidíte i Alpy(чэшск.) . Centrum.cz (19 лютага 2007). Праверана 8 студзеня 2008.(недаступная спасылка)
  10. Petr Menšík Kavárna Vladimíra Menšíka(чэшск.) . Royal menu. Праверана 8 студзеня 2008.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Брно
Катэгорыя·Акцёры Чэхіі
Катэгорыя·Народныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы