wd wp Пошук:

Уладзімір Маркавіч Пасікаў

Уладзімір Маркавіч Пасікаў (10 жніўня 192215 студзеня 1984) — разведчык; камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка 254-й стралковая дывізія 2-га Украінскага фронту, сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1922 года ў вёсцы Мікольск Горацкага раёна[1] Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе, затым на чыгунцы.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года. Абараняў Ленінград, Маскву, ваяваў на Ленінградскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах.

Разведчык 933-га стралковага палка малодшы сяржант Уладзімір Пасікаў на чале групы разведчыкаў у ноч на 31 мая 1944 года на паўночным захадзе ад румынскага горада Ясы пракраўся на вышыню, якую абараняў вораг. Разведчыкі пад камандаваннем малодшага сяржанта Пасікава выявілі размяшчэнне агнявых кропак, закідалі гранатамі бліндаж, знішчыўшы звыш аддзялення салдат праціўніка.

Загадам па 254-й стралковай дывізіі ад 14 чэрвеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

Камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка сяржант Уладзімір Пасікаў з разведчыкамі даручанага яму аддзялення 21 жніўня 1944 года ў баі за населены пункт Варавешцій, размешчаны ў дзесяці кіламетрах на захад ад румынскага горада Ясы, гранатамі і агнём з аўтаматаў знішчыў да дзесяці варожых пехацінцаў, а чацвярых узяў у палон.

Загадам па 4-й гвардзейскай арміі ад 29 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

12-13 студзеня 1945 года камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка сяржант Уладзімір Пасікаў пры вызваленні польскага горада Хмельнік асабістым прыкладам першым падняў байцоў у атаку і першым уварваўся ў варожую траншэю, у баях забіў шасцярых праціўнікаў, а дваіх узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

У 1947 годзе старшына Пасікаў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску Мікольск Горацкага раёна. Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, з 1964 года — трактарыстам у калгасе. Памёр 15 студзеня 1984 года.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  2. 1 2 3 Уладзімір Маркавіч Пасікаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Владимир Маркович Пасиков на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара