wd wp Пошук:

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (17 лютага 1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага раёна[2] — 30 красавіка 2014, Мінск[3]) — беларускі празаік , празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гадах працаваў у выдавецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе на Беларускім радыё, у 1967—1972 гадах літсупрацоўнікам часопісу «Полымя», у 1973—1977, 1978—1988 — загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».[2]

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1962).[2]

Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.[3]

Творчасць

Дэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны чацвёрты» (1983), «Першым заўсёды цяжка» (разам з У. Сазановічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.[2]

У перыядычным друку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), аповесці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Крайняя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Маладосць», 2004), «На мяжы цярпення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Маладосць», 2007). Творы У. М. Дамашэвіча паракладзены на некалькі моў.

Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з польскай разам з Я. Міско.

Прызнанне

Сям’я

Жонка — па першым мужы, праўнуку расійскага навукоўца Д. І. Мендзялеева — Мендзялеева. Яе ўнучка, Крысціна Мендзялеева — «Рок-Князёўна’97»[5], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; цяпер жыве ў Бельгіі, працуе ў сферы кінематографа, зняла дэбютны фільм.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. 1 2 3 4 Дамашэвіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  3. 1 2 Вянок памяці: Уладзімер Дамашэвіч…
  4. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 2 сентября 1992 г. № 1805-XII О присвоении Домашевичу В. М. почетного звания «Заслуженный работник культуры Республики Беларусь»
  5. Белорусские музыканты зажигают в Сети

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў