wd wp Пошук:

Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоўскі. Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі (10 снежня 1930, в. Мяльканавічы, цяпер Слонімскі раён, Гродзенскай вобл. — 20 чэрвеня 2013[1], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Скончыў факультэт замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам ва Усходняй Германіі, потым выкладаў нямецкую мову ў Латвіі, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, пасля — у Бонскім універсітэце.

Асноўнай тэматыкай даследаванняў стала гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай і нямецкай культур. Аўтар кніг «Пара станаўлення» і «Беларуская літаратура ў ГДР». Сістэматызаваў і абагульніў беларуска-нямецкія грамадска-культурныя, асабліва літаратурныя сувязі, адкрыў многія іх факты. Пераклаў з нямецкай мовы працу Анджэя Цеханавецкага «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме». Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама Надзвычайнай місіі БНР у Германіі.[2]

Творы

Зноскі

  1. Не стала даследчыка беларуска-нямецкіх сувязяў — Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя
  2. Даследчык місіі Беларускай Народнай Рэспублікі і перакладчык

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мяльканавічах
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак