У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянько.
Уладзімір Лявонавiч Сянько (нар. 5 жніўня 1946, в Вішкавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат.
Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Вішкавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, Дыпламатычную акадэмію ў Маскве.
Займаў розныя дыпламатычныя пасады ў апараце Міністэрства замежных спраў СССР.
З 1991 да 15 ліпеня 1992 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі[2]. 3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы [3], адстаўлены 25 сакавіка 1994 года і адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі [4]. 8 чэрвеня 1994 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Ірландыя і Даніі па сумяшчальніцтве [5].
З 28 ліпеня 1994 да 13 студзеня 1997 года быў Міністрам замежных спраў [6][7]. 17 лютага 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве [8]. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 года, калі быў прызначаны паслом у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора [9].
З 2012 па 2016 гады — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[10].
Жанаты, мае двое сыноў.