У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белякоў. Уладзімір Леанідавіч Белякоў (нар. 21 верасня 1948, Мсціслаў) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Беларускага патрыятычнага руха.
У 1972 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут.
З 1991 па 1996 год працаваў начальнікам упраўлення аховы здароўя Мінскага гарадского выканаўчага камітэта.
У 1995 годзе ў другім туры галасавання быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад Мсціслаўскай выбарчай акругі № 171 Магілёўскай вобласці[1].