wd wp Пошук:

Уладзімір Кірылавіч Якавенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якавенка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзімір Якавенка. Уладзімір Кірылавіч Якавенка (12 красавіка 1919 — 31 жніўня 1996) — камандзір партызанскай брыгады імя Д. Т. Гуляева, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння тэхнікума апрацоўкі дрэва. Працаваў на пасадзе інструктара, майстра зборачнага цэха, намеснік начальніка сушыльнага цэха ў калоніі МУС г. Жытоміра. Без адрыву ад вытворчасці скончыў аэраклуб.

С 1939 года ў Чырвонай Арміі — матарыст авіяпалка, курсант авіяшколы, стралок-бамбардзір[1].

З 22 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яго самалет быў моцна пашкоджаны, летчык цяжка паранены. Удзельнік Бабруйскага камуністычнага падполля[1]. З лістапада 1941 года па снежань 1943 года ў партызанах[1] — баец, камандзір аддзялення, камандзір роты. З красавіка 1942 года камісар, затым камандзір партызанскага атрада імя Варашылава.

З верасня 1943 года па ліпень 1944 года — камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Дз. Ц. Гуляева[1], якая дзейнічала каля Глуска, Парыч і Акцябра.

У 1944—1948 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці[1]. У 1948—1951 вучыўся ў Маскоўскай вышэйшай гандлёвай школе[1]. У 1951—1955 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці. У 1955—1958 старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза. У 1958—1965 старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных[1].

1965—1970 — старшыня Праўлення Белкаапсаюза[1]. З чэрвеня 1970 года да сыходу на пенсію ў 1983 годзе працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення Цэнтрасаюза(руск.) бел. і за 18 гадоў шмат зрабіў для паляпшэння гандлю, павелічэння вытворчасці тавараў народнага спажывання на прадпрыемствах спажывецкай кааперацыі, а таксама развіцця іншых галін кааператыўнага гаспадаркі краіны.

Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960-61, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66, член ЦК КПБ у 1966-71. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-71.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны Першай ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі Партызану Айчыннай вайны Першай і Другой ступені, а таксама медалем За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1984 годзе Якавенка В. К. стаў ганаровым грамадзянінам Глуска.

Сям’я

Сын Уладзіміра Кірылавіча Аляксандр Уладзіміравіч Якавенка(руск.) бел. — вядомы расійскі дыпламат.

Творы

Аўтар успамінаў:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Яковенко Владимир Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Глуска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта