wd wp Пошук:

Уладзімір Клуніцкі

Уладзімір Клуніцкі (20 мая 1912, Мінск (?) — 27 жніўня 1974, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, выдавец.

Біяграфія

Меў адукацыю агранома. У 1948 г. прыехаў у Аўстралію, дзе адразу стаў адным з актыўных арганізатараў беларускага жыцця. Удзельнічаў у стварэнні першага беларускага клуба і агульнага Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (пазней перайменаванага ў Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі). У межах дзейнасці гэтых арганізацыяў наладзіў выданне часопіса «Новае жыццё» і ўдзел беларусаў у першых міжнацыянальных выставах «новых аўстралійцаў». Пасля расколу Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі ў 1952 г. далучыўся да Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, але хутка выйшаў з гэтае арганізацыі і стварыў групу «незалежнікаў», афіцыйнай структурай якіх праз некаторы час стала Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне. Падтрымліваў сувязі з Сяргеем Хмарам у Канадзе і ягонымі выданнямі «Беларускі голас» і «Баявая ўскалось», на старонках якіх рэгулярна друкаваўся. Быў ідэолагам «надпартыйнасці» ў Аўстраліі. У 1954 г. выдаў брашуру «Першыя крокі», прысвечаную пачаткам беларускага арганізацыйнага жыцця ў Аўстраліі і падзеям расколу. У 19551956 гг. спрабаваў аднавіць выданне ўласнага часопіса пад назвай «Да перамогі», але выйшлі толькі два нумары.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі